Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нашы гульні-заняткі

Дата: 30 сентября 2019 в 14:53, Обновлено 30 сентября 2019 в 15:12
327 просмотров

Неўпрыкметку скончылася лета, для навучэнцаў нядаўна празвінеў першы школьны званок, а для выхаванцаў другой малодшай беларускамоўнай групы прадаўжаецца знаёмства з цікавым навакольным жыццём у дашкольнай установе.

         Узрост 3-4 гадоў – гэта перыяд павышанай цікавасці да ўсяго, што адбываецца навокал, жадання ўключацца ва ўсе сферы дзейнасці. Малышы актыўна знаёмяцца з раслінамі, якія растуць на ўчастку, паспяхова спраўляюцца з дыдактычнымі задачамі, складваючы карцінкі-пазлы, з вялікім задавальненнем займаюцца фізкультурай, віншуюць равеснікаў з днём нараджэння і атрымоўваюць смачныя падарункі, вераць у казку. А дапамагаюць ім у гэтым выхавальнікі Былінская І.А. і Маханеўская Т.Г. Наперадзе малышоў чакае яшчэ многа падарожжаў і знаёмстваў з нязведаным!

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.