Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясна сваімі рукамі

Дата: 22 марта 2018 в 14:36, Обновлено 30 марта 2018 в 08:45
Автор: Дзядук В. В.
411 просмотров

Крокамі нясмелымі вясна ідзе да нас,

Усе ў чаканні прыгажосці, сонечных хвілінак.

Мы вясны прыход прыблізіць запрашаем Вас

Запляцем мы кветкі-стужкі ў валасы дзяўчынак…


 

Творчы майстар-класс пад назвай “Вясна сваімі рукамі” прайшоў 21 сакавіка ў сярэдняй группе №6 дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа”.

На мерапрыемства былі запрошаны матулі і бабулі дзяўчынак групы. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Кацярына Славаміраўна Путырская – таленавітая рукадзельніца, пасвяціла прысутных у таямніцы вырабу ўпрыгожванняў для валасоў з атласных стужак.

Узнёслы расказ і паказ выхавальніка зацікавіў прысутных, і праз кароткі час усе акунуліся ў цёплую атмасферу творчасці і супрацоўніцтва.

У кожнага атрымаліся непаўторныя, эксклюзіўныя ўпрыгожванні для валасоў, якія матулі і бабулі ў канцы сустрэчы з пяшчотай заплялі ў косы сваіх маленькіх модніц. Кожная дзяўчынка была бязмерна шчаслівая атрымаць падарунак, старанна зроблены рукамі сваёй матулі ці бабулі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.