Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучымся размаўляць па-беларуску разам з бацькамі

Дата: 15 апреля 2019 в 09:27, Обновлено 15 апреля 2019 в 09:33
Автор: Балыш А. М.
476 просмотров

         У рознаўзроставай групе №1 11 красавіка 2019 года прайшоў круглы стол з удзелам бацькоў “Вучымся размаўляць па-беларуску”. Задачамі гэтага пасяджэння былі: пазнаёміць бацькоў з формамі работы па далучэнні дзяцей да беларускай мовы і культуры з дапамогай мастацкага слова і развіваючага асяроддзя, заахвочваць дарослых да выказванняў на роднай мове, паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Пасяджэнне пачалося з праслухвання запісу песні “Жураўлі на Палессе ляцяць” у выкананні ансамбля “Песняры”. Далей бацькі азнаёміліся з тым, як педагогі ствараюць тэматычнае беларускамоўнае асяроддзе ў групе, якія выкарыстоўваюць гульнявыя метады і прыёмы ў рабоце з выхаванцамі, была прадстаўлена  літаратура для чытання дзецям у групе і дома. У практычнай частцы пасяджэння прымалі ўдзел усе прысутныя – мамы і таты. У гульні “Кветачка-сямікветачка” яны адрывалі пялёсткі і па ўрыўку з казак ўзгадвалі іх назвы. З дапамогай “Чароўнага куфэрачка” прайшло бліц-апытанне, ў ходзе якога патрэбна было адказаць на самыя разнастайныя пытанні пра Беларусь і горад Смаргонь на роднай мове. Затым кожнаму з бацькоў былі прапанаваны малюнкі прадметаў, назвы якіх трэба было сказаць па-беларуску. Прыемна адзначыць, што амаль усе заданні былі выкананы паспяхова. Напрыканцы пасяджэння выхаванцы парадавалі сваіх бацькоў паказам казкі “Рэпка” з дапамогай лялечнага тэатра. А Мікіта Семчанка расказаў напамяць верш “Дзіцячы сад”.

Выхавальнік Былінская І.А.

Изображение Изображение    Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.