Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклор і развіццё маўлення

Дата: 11 октября 2018 в 18:59
Автор: Балыш А. М.
390 просмотров

  У  беларускамоўнай першай малодшай  групе  нашай ўстановы адукацыі дзеці пачынаюць не толькі размаўляць,  а размаўляць на беларускай мове.

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дашкольніка гэта гульня, маляванне, лепка, канструяванне, вырашэнне практычных задач, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці “ўвогуле”, безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных формаў дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення. 

У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальніка далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя і інш. 

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. 

Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях кшталту “Знаёмства” (напрыклад, “Адгадай, чый галасок?”, “Хто схаваўся?” і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.