Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Групавая кансультацыя ў рознаўзроставай беларускамоўнай групе

Дата: 27 ноября 2018 в 08:29, Обновлено 27 ноября 2018 в 12:29
Автор: Балыш А. М.
386 просмотров

      

26 лістапада ў рознаўзроставай групе №1 адбылася групавая кансультацыя для бацькоў на тэму “Развіццё дробнай маторыкі рукі дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту”. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Былінская І.А. пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі сенсаматорных уменняў у выхаванцаў 2-3-х гадоў, з некаторымі набытымі ўжо ўменнямі за тры месяцы наведвання дзецьмі дашкольнай установы, а таксама з вялікім спектрам задач па развіцці ў дзяцей дробнай маторыкі. Яна расказвала на канкрэтных прыкладах, якімі шляхамі вядзецца гэта работа на занятках і ў свабоднай гульнявой дзейнасці. Каб не быць галаслоўнай, Былінская І.А. прадэманстравала дыдактычны матэрыял, з якім дзеці штодзённа гуляюць у групе: цацкі-шнуроўкі, цацкі-ўкладышы, пазлы, кубікі, пацеркі, і інш. Таксама расказала аб спецыфіцы заняткаў па лепцы, маляванню, аплікацыі і канструяванню, на якіх абавязковым элементам з’яўляецца пальчыкавая гімнастыка; прапанавала бацькам наглядную інфармацыю з некаторымі гульнёвымі комплексамі на беларускай мове.

З мэтай устанаўлення цесных узаемасувязей і пераемнасці ў выхаванні дзяцей выхавальнікі Былінская І.А. і Маханеўская Т.Г. стварылі для бацькоў групу ў сацыяльнай сетцы, дзе наглядна паказваюць справы і дасягненні выхаванцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.