Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21.02.2019 “Мова родная пявучая і звонкая”

Дата: 21 февраля 2019 в 13:49, Обновлено 21 февраля 2019 в 14:27
Автор: Балыш А. М.
706 просмотров

    21 лютага ў нашай установе, як па ўсёй краіне святкуецца міжнародны Дзень роднай мовы. Беларуская мова – адзін з сімвалаў нашай дзяржавы, яна як ласкавая маці агортвае нас сваёй цеплынёй, чысцінёй і пявучасцю. Наогул увесь тэматычны тыдзень праходзіць у нас  пад назвай “Мова родная пявучая і звонкая” мы ўслаўлялі нашу мову і беларускія нацыянальныя традыцыі.  А сёння выхаванцы старэйшай групы № 8,  пад кіраўніцтвам Камінскай М.Ф., не толькі размаўлялі на роднай мове, але пашырылі свае ўяўленні аб гісторыі станаўлення нашай дзяржавы- Рэспублікі Беларусь. Спачатку на першым занятку “Дзіця і грамадцтва” мы “вандравалі” па беларускіх гарадах і вёсках, якія адзначаны на карце Рэспублікі Беларусь, а затым наведалі рэкрэацыю на другім паверсе, дзе размешчана сімволіка Рэспублікі Беларусь, горада Смаргонь і нашай установы адукацыі.  Там нашы будучыя першакласнікі ўзбагацілі свае веды аб галоўных сімвалах дзяржавы, мы разгледзілі выявы герба і сцяга РБ, герба і сцяга горада Смаргоні і нашай адукацыйнай установы. У канцы нашай экскурсіі маленькія патрыёты выканалі гімн РБ.

Изображение   Изображение   Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.