Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лепім булачкі-ватрушкі

Дата: 7 марта 2019 в 11:41, Обновлено 7 марта 2019 в 11:44
Автор: Балыш А. М.
388 просмотров

 5 сакавіка 2019 г. у рознаўзроставай групе №1 прайшоў адкрыты занятак па лепцы, на які былі запрошаны бацькі выхаванцаў. Сюжэт занятку зацікавіў дзяцей: да іх прыйшоў Зайчык-паскакайчык, якому аднаму было вельмі сумна, і ён рашыў запрасіць у госці да сябе сваіх сяброў, але не ведаў, чым іх пачаставаць. Дзеці разам з выхавальнікам Былінскай І.А. згадзіліся дапамагчы Зайчыку і прапанавалі яму зляпіць з пластыліну булачкі-ватрушкі. Пасля гульні і пальчыкавай размінкі ўсе прыступілі да работы – нават мамы ўключыліся ў працэс лепкі. Зайчык быў вельмі рады – булачкі атрымаліся на славу!

 Такім чынам мы прадэманстравалі бацькам, як у дзяцей фарміруюцца мысленнне і маўленне, дробная  маторыка рук. Былі дадзены рэкамендацыі, як надалей развіваць гэтыя працэсы ў выхаванцаў малодшага ўзросту.

Выхавальнік Былінская І.А.

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.