Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З 18.02.2019 па 23.02.2019 - Тыдзень беларускай мовы

Дата: 18 февраля 2019 в 12:41, Обновлено 18 февраля 2019 в 13:58
Автор: Балыш А. М.
413 просмотров

18 лютага ва ўстанове адукацыі прайшло адкрыццё Тыдня  роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў 1999 годзе. У нашым рознагалосым свеце гучыць больш за шэсць тысяч моваў. Некаторыя з іх пад пагрозай знікнення. Дзень роднай мовы заклікае ўсіх хоць раз у год загаварыць на сваёй роднай мове. У нашай Мінскай вобласці беларускую мову лічаць роднай каля 70 % насельніцтва. Родная мова не павінна быць чужой. Ведаць яе і валодаць ёю не толькі трэба, але і прэстыжна. У сувязі з гэтым, у нашай установе адукацыі з 18.02. па 23.02 пройдзе Тыдзень роднай мовы.

"Гучы, гучы, родная мова!..."

21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы

     

     Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Изображение

Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

ИзображениеИзображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.